У гімназіі прайшла Дэкада роднай мовы
На працягу дзесяці дзён вучні з першых па адзіннацатыя класы прынялі ўдзел у розных конкурсах і акцыях, прысвечаных беларускай мове.
Прыгожосць, акуратнасць і безпамылковасць дазволілі выявіць уладальнікаў лепшых сшытках па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” сярод II-V класаў у конкурсе “Лепшы сшытак”.
Вучні I”А” класа адправіліся ў падарожжа па беларускіх сказках. Дзеці пазнаёміліся не толькі з беларускімі казкамі, але і з іх героямі. А пасля вандроўкі першакласнікі змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці.
Конкурс малюнкаў “Прыгажуня “Ў” паказаў вучням, якая цікавая, загадкавая і галоўная літара “Ў” у беларускім алфавіце.
А конкурс “Маё любімае беларускае слова” дапамог вучням абагаціць свой слоўнікавы запас і пазнаёміць аднакласнікаў з рознымі беларускімі словамі. А каб іх было лягчэй запомніць, вучні іх самі наглядна прадэманстравалі: напісалі на валошках і намалявалі.
Цяпер можна цверда сказаць, што для вучняй I”А” класа беларуская мова – мелодыя сэрца.
Вучні I”Б” класа здзейснілі падарожжа ў чароўны лес. Чаму чароўны? Таму, што лясныя жыхары размаўляюць толькі на беларускай мове. Маленькіх гкасцей сустрэў Лесавічок. Ён дапамагаў падарожнікам пазнаёміцца з таямніцай чароўнага лесу. Вучні алгадвалі загдкі пра звяроў, знаходзілі іх выявы, “чыталі” сляды. Калі заданне Лесавічка было вельмі складаным, за дапамогай звярталіся да мудрага дуба. Першакласнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб прыродзе роднага краю, вывучылі назвы лясных жыхароў на беларускай мове. Бывай, Лесавічок, да новых сустрэч!
У I”В” класе прайшоў конкурс праектаў “Люблю цябе і ганаруся, мая краіна – Беларусь”. На занятках дзеці прэзентавалі свае іпраекты пра Рэспубліку Беларусь. Цікавымі і змястоўнымі былі ўсе праекты. Дзеці стараліся гаварыць на беларускай мове.
Праект “Прыродныя сімвалы Беларусі”, дзе дзеці загадвалі загадкі пра прыроду (бусла, лён, канюшыну, зубра, васілёк, балота) паказвалі малюнкі. Праект “Стравы з бульбы”. Першакласнікі расказвалі пра калдуны, дранікі, бабку і клёцкі. Таксама пазнаёмілі з рэцэптамі іх прыгатавання. Праект “Знакамітыя людзі Беларусі”. Дзеці расказвалі пра пісьменніка Янку Купала, асветніка Францыска Скарыну, герояў Беларусі Уладзіміра Карвата, Дар’ю Домрачаву.
А каб весялей было вывучаць беларускую мову, вучні I”В” класа у першы дзень пасля дадатковых канікулаў гулялі на кожным перапынку ў беларускія народныя дзіцячыя гульні. Так, напрыклад, гульні “Мароз” і “Лянок” дапамаглі развіццю ўмення хутка арыентавацца навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу, выхоўваць смеласць, вытрымку. А гульня “Іванка” дапрамагла у выхаванні пачуцця калектывізму.
Добры настрой усім удзельнікам быў гарантаваны!
Конкурс “Скарбы роднай мовы” сярод вучняў другіх класах прайшоў у выглядзе падарожжа па станцыях. На станцыі “Загадкі з чароўнага куфэрка” дзеці адгадвалі беларускія загадкі і шукалі адгадкі ў куфэрку. На станцыі “Перакладчыкі” вучні спаборнічалі ў састаўленні пар руска-беларускіх слоў. Станцыя “Літаратурная” падрыхтавала для гімназістаў зашыфраванае пажаданне ад Кузьмы Чорнага: “Шануйце, дзеці, дружбу і мову – гэта самае дарагое і важнае, што есць у чалавека”.
Добрае веданне алфавіта і уменне працаваць разам дапамаглі дзецям хутка выканаць заданні. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе і паказалі свае добры веды беларускай мовы.
21 лютага у Міжнародны дзень роднай мовы у гімназію завітала паэтка Святлана Леанідаўна Дзялендзік. Сустрэча госці з пяцікласнікамі адбылася ў цёплай атмасферы. Святлана Леанідаўна прачытала свае вершы на розныя актуальныя тэмы. Пяцікласнікі былі вельмі ўражаныя ад сустрэчы, бо гэта была ўнікальная магчымасць убачыць сучасную паэтку і пачуць яе вершы ўжывую.
Прадоўжыў дэкаду конкурс знаўцаў “Беларуская скарбонка” сярод трэціх класаў. У гульні ўдзельнічалі тры зборныя каманды “Кропка”, “Пытальнік”, “Клічнік”. Гульцы спрабавалі свае сілы ў конкурсах “Размінка”, “Кот у мяшку”, “Перакладчыкі”, “Складзі прыказкі”, “Сінонімы-антонімы”, “Метаграмы”. Самым цікавым і эмацыянальным для каманд быў конкурс “Перакладчыкі”, а самым цяжкім – “Метаграмы”. Не сядзелі без дзеяння і балельшчыкі. Яны змаглі праявіць сябе ў адгадванні загдак, дасказаць слова ў прыказках і нават напісаць “Школьны дыктант” разам з камандамі.
Пераможцамі з’явілася каманда “Пытальнік”, а каманды “Клічнік” і “Кропка” падзялілі паміж сабою другое месца. Склад каманды-пераможцы “Пытальнік”: Раманеня Іван, Лойка Арсеній, Каросцік Сафія, Александрава Аліса, Груздова Дзіяна, Маслаў Акім.
На нядзелі роднай мовы ў вучняў чацвёртых класаў адбылася тэлевіктарына “Я люблю Беларусь”. Спаборнічалі дзьве каманды: “Васількі” і “Буслікі”. У кожнай каманды была свая група балельшчыкаў, памагатых.
Вучні падарожнічалі па знакамітых мясцінах Беларусі, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую і наадварот. Дзеці з цікавасцю разгадвалі складаныя “замарочкі” з бочкі, давалі лексічнае значэнне слоў.
Журы праверыла і веданне вучнямі правапіса беларускіх слоў, беларускага фальклору, знакамітых імён Беларусі. З вялікім задавальненнем разгадвалі беларускія фразеалагізмы, складалі прыказкі і прымаўкі. Для балельшчыкаў таксама былі прыгатаваны цікавыя заданні і пытанні.
Не засталіся без увагі і вучні груп падоўжанага дня. У другой палове дня дзеці разам з выхавацелямі знаёміліся з беларускай мовай.
29 лютага сярод навучэнцаў першых класаў групы падоўжанага дня была праведзена спартландыя “У здаровым целе – здаровы дух”. Спаборніцтвы праводзіліся ў актыўнай барацьбе, хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Мэтай мерапрыемства груп падоўжанага дня №4, 5, 6 было фармiраванне ўведаў пра фальклор i яго разнастайнасць.
Задачы мерапрыемства: стварыць у дзяцей станоўчы настрой на занятку, выклiкаць iнтарэс да вывучэння фальклору, фармiраваць каштoўнаснае стаўлене да народнай творчасцi.
Занятак быў прысвечаны знаемству з усiмi праявамi беларускай народнай творчасцi. Маленькія гімназісты пазналi тое, што яна ўзнiкла тады,калi не было пiсьменнасцi. Людзi не ўмелi чытаць, пiсаць, але ведалi шмат песень, казак, пацешак, заклiчак, загадак, прыказак. Усе гэтыя творы абʼядноўваюцца адной назвай – фальклор. Вучнi адправiлiся ў падарожжа па нашаму роднаму краю i адчулi сябе фалькларыстамi ў поўнай меры, а так сама звярнулi ўвагу на тое, якая ўсетакi прыгожая наша мова, паспрабавалi дакрануцца да твораў нашага народу, палюбавалiся прыгажосцю яе вымаўлення.
У рамках Дэкады беларускай мовы паміж групамі падоўжанага дня трэйціх класаў прайшла інтэлектуальная гульня “Мая Беларусь”. У ёй прымалі ўдзел команды “Беларусы”, “Журавінкі”, “Сябры”. Было сыграна 4 раунда. Дзеці паказалі валоданне роднай мовай, веданне мінулага і сучаснага сваёй краіны, адказвалі на пытанні пра прыроду роднага краю. Пераможцам гульні стала каманда “Беларусы”.
У пятніцу 23 лютага у групе падоўжанага дня чацвёртых класаў прайшоў час гульні пад назвай “Абаронцы роднай зямлі”.
Мерапрыемства прайшло ў форме спартыўных спаборніцтваў. Праграма была даволі наксычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі і абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. Усе ўдзельнікі прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах. І хлопчыкі, і дзяўчынкі спаборнічалі ў хуткасці, спрыту, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першым.
Конкурс знаўцаў “Я ведаю” прайшоў для вучняў шостых класаў. Настаўніца беларускай мовы падрыхтавала цікавыя заданні для каманд і іх капітанаў. Вучні хутка і дакладна адказвалі на пытанні.
Не засталіся без увагі і гімназісты старэйшых класаў. Іх чакалі разнастайныя конкурсы: квэст-гульня “Зямля мая загадкавая”, конкурс плакатаў “Славутыя класікі”.
Актыўна прынялі ўдзел гімназісты ў анлайн –конкурсе “Беларускі TikTok”. Вучні здамылі кліпы з беларускай агучкай. Вучні падыйшлі да конкурса з крэатыўнасцю, адданасцю і цікавасцю. Пераможцамі сталі: Лагуценка Пелагея, Жывалкоўская Дар’я, Царык Ніка.
Цікава, карысна, крэатыўна прайшла Дэкада роднай мовы!
А вучням хацелася б яшчэ раз нагадаць: мы – беларусы, наша родная мова – беларуская! Думайце, чытайце и размаўляйце на беларускай мове!