РУС БЕЛ ENG

Прыйшла Каляда – адчыняй вароты!

Завітала Каляда і да нашай гімназіі! У чацвер калядоўшчыкі пабывалі ў нашых вучняў, якія з радасцю сустрэлі гасцей. Школьнікі разам спявалі песні, танцавалі з мядзведзем і частавалі козачку.

А якое ж свята без варажбы? Цыганка наваражыла гаспадарам радасці, падарункаў, поспехаў, багацця і дабрабыту ў новым годзе. 

А каб козачка хутчэй устала, нашы маленькія вучні хуценька яе пачаставалі, паднялі ды надавалі шмат пачастункаў з сабою. Дзякуючы за прысмакі, калядная каза правяла абрад “абсыпання” зерннем, каб новы год быў ураджайным ды шчаслівым.

Свята не толькі прынесла радасць дзецям і настаўнікам, але і дала ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.